Палітыка прыватнасці

У дадзенай Палітыцы прыватнасці SIA DEPO DIY, рэгістрацыйны № 50003719281, юрыдычны адрас: Noliktavu 7, Dreiliņi, Stopiņu novads, Латвія, LV-2130 (далей DEPO), якая з’яўляецца кіраўніком апрацоўкі персанальных даных, апісаных у Палітыцы прыватнасці, дае інфармацыю аб тым, як DEPO робіць апрацоўку персанальных даных, у тым ліку ажыццяўляе абарону, знаходзячыхся ў распараджэнні DEPO вашых персанальных даных..

Калі ласка, уважліва прачытайце наступную інфармацыю, каб мець уяўленне аб тым, як DEPO апрацоўвае вашы персанальныя даныя.

Права на апрацоўку вашых персанальных даных

DEPO апрацоўвае толькі тыя вашыя персанальныя даныя, на апрацоўку якіх вы пагадзіліся добраахвотна, ці якая выконваецца на падставе дамоўных адносін, дзеючых нарматыўных актаў Латвійскай Рэспублікі, якія ўжываюцца зараз, а таксама ажыццяўляецца ў мэтах абароны законных інтарэсаў DEPO.

DEPO абараняе інфармацыю, якую вы даеце DEPO, у тым ліку, DEPO абавязуецца абараняць і тую інфармацыю, якую DEPO атрымала пра вас ад іншых асоб.

Якія вашы персанальныя даныя можа апрацоўваць DEPO

Дадзеная Палітыка прыватнасці распаўсюджваецца на ўсе персанальныя даныя, якія вы даеце DEPO, або якія атрыманы ў сувязі з вашым супрацоўніцтвам з DEPO. У рамках дадзенай Палітыкі прыватнасці любая інфармацыя, звязаная з вамі, якая дазваляе прама ці ўскосна вас ідэнтыфікаваць (у прыватнасці, выкарыстоўваючы ваша імя, прозвішча, персанальны код, адрас, нумар тэлефона, адрас электроннай пошты), а таксама любая іншая, звязаная з вамі інфармацыя, якая атрымана з гэтай, звязанай з вамі інфармацыі. Напрыклад, калі вы адпраўляеце сваё рэзюмэ для падачы заявы на працу, то DEPO будзе выкарыстоўваць прадстаўленую вамі інфармацыю толькі для таго, каб ацаніць, ці адпавядае ваша кандыдатура актуальнай вакансіі.

Падаючы DEPO свае персанальныя даныя, вы усведамляеце і цалкам згаджаецеся з тым, што DEPO будзе апрацоўваць вашыя персанальныя даныя ў адпаведнасці з дадзенай Палітыкай прыватнасці і дзеючымі нарматыўнымі актамі, якія прымяняюцца ў Латвійскай Рэспубліцы.

У якім выпадку DEPO мае права распаўсюдзіць вашы даныя

Вашы асабістыя даныя могуць выкарыстоўвацца ў рамках групы прадпрыемстваў DEPO для ўнутраных адміністрацыйных мэтаў.

Выдаванне вашых персанальных даных трэцім асобам можа мець месца ў наступных выпадках:

  • пры перадачы інфармацыі пра вас партнёрам DEPO, якія прадастаўляюць DEPO розныя паслугі для выканання вашых патрабаванняў, каб DEPO магло прадаставіць абраную вамі паслугу (напрыклад, у выпадку рамонту тавару);
  • пры продажы вам тавару;
  • пры выкананні дагаворных абавязацельстваў (напрыклад, у выпадку устанаулення працоўных адносін, у выпадку дагавора арэнды прычэпа і г. д.).

DEPO не выдае інфармацыю пра вас трэцім асобам, за выключэннем выпадкаў, калі гэта неабходна для дасягнення законных, дамоўных або камерцыйных мэтаў DEPO, і калі гэта дазволена або прадугледжана заканадаўствам Латвійскай Рэспублікі. У выпадку неабходнасці DEPO можа перадаваць вашыя персанальныя даныя за межы Латвійскай Рэспублікі іншым кампаніям групы DEPO або іншым кампаніям, якія з’яўляюцца партнёрамі DEPO.

У выпадках, прадугледжаных заканадаўствам Латвійскай Рэспублікі, DEPO можа распаўсюдзіць, напрыклад, інфармацыю аб пакупках, зробленых вамі ў крамах DEPO, аб атрыманых паслугах у DEPO, аб наведванні хатняй старонкі DEPO www.depo-diy.by, а таксама іншую інфармацыю пра вас.

Вышэйзгаданая інфармацыя можа быць разгалошана ў наступных выпадках:

  • у мэтах захавання законаў і нарматыўных актаў, якія дзейнічаюць у Латвійскай Рэспубліцы, і ўсталяваных імі працэсуальных нормаў;
  • калі DEPO лічыць, што выдаванне інфармацыі неабходна для абароны правоў DEPO;
  • для абароны вашай бяспекі або бяспекі іншых асоб;
  • для прадухілення і расследавання злачынных дзеянняў;
  • для таго, каб даць адказы на запыты дзяржаўных устаноў.

У выпадку невыканання або неналежнага выканання вашых абавязкаў DEPO можа несці страты, і ў сувязі з гэтым DEPO мае права звярнуцца ў суд, дзяржаўную паліцыю, да страхаўшчыкоў, пераслаць даныя аб нявыкананых вамі абавязкаў ў кампаніі па спагнанню даўгоў, а таксама пастаўшчыкам юрыдычных паслуг.

Бяспека даных

DEPO шануе і прымяняе адпаведныя тэхнічныя і арганізацыйныя меры для забеспячэння максімальнай абароны персанальных даных ад несанкцыянаванага выдавання або доступу, выпадковых або незаконных страт, знішчэння або выпраўлення, і любой іншай незаконнай апрацоўкі.

IP-адрасы

Ваш IP-адрас – гэта нумар, прысвоены вашаму камп’ютару пры падключэнні да Інтэрнэту, з якога вы наведваеце вэб-сайты, у тым ліку, хатнюю старонку DEPO www.depo-diy.by.

Файлы-кукі

Пры наведванні хатняй старонкі DEPO файлы-кукі могуць захоўвацца на вашым камп’ютары або падлучанай да Інтэрнэту прыладзе. Больш падрабязную інфармацыю аб файлах-кукі знойдзеце тут.

Дадатковыя звесткі аб кіраванні файламі-кукі прадстаўлены ў раздзеле “Дапамога” вэб-браўзара або на такіх сайтах, як www.allaboutcookies.org.

Захоўванне вашых персанальных даных

У выпадку неабходнасці DEPO можа захоўваць вашы персанальныя даныя пасля таго, як вы перасталі быць кліентам, партнёрам па супрацоўніцтве, кантактнай асобай DEPO і г.д. Такія дзеянні могуць спатрэбіцца, калі яны вызначаюцца дзеючым заканадаўствам Латвійскай Рэспублікі, і ў мэтах абароны законных інтарэсаў DEPO, калі паміж вамі і DEPO ўзнікаюць рознагалоссі. DEPO імкнецца не захоўваць вашыя персанальныя даныя даўжэй, чым гэта неабходна, улічваючы мэты, для якіх былі атрыманы даныя.

Якую інфармацыю вы можаце атрымаць ад DEPO пра свае персанальныя даныя

Вы маеце права атрымаць інфармацыю пра вашыя персанальныя даныя, якія апрацоўваюцца DEPO, г.з. інфармацыю пра мэту апрацоўкі, прававую падставу і пра тое, каму DEPO перадае вашы персанальныя даныя (калі толькі выдаванне такой інфармацыі не забаронена Законам). Акрамя таго, вы маеце права запытаць у DEPO інфармацыю пра тое, якую менавіта інфармацыю пра вас апрацоўвае DEPO. Вы таксама маеце права бясплатна атрымліваць копіі дакументаў, якія змяшчаюць вашыя персанальныя даныя.

Вы маеце права ў любы час запытаць у DEPO, аднавіць, выправіць або выдаліць вашыя персанальныя даныя (у сітуацыях, якія не ўплываюць на камерцыйную дзейнасць DEPO і калі гэта дазволена Законам). DEPO можа не выконваць ваша патрабаванне, калі яно можа падвергнуць рызыцы правы іншых асоб, або ваша патрабаванне не абгрунтавана, паўтараецца або патрабуе непрапарцыйных намаганняў і рэсурсаў ад DEPO. У любым выпадку DEPO падпарадкоўваецца дзеючаму заканадаўству Латвійскай Рэспублікі, якое можа забараняць DEPO выдаленне інфармацыі аб вашых персанальных даных.

Вы абавязаны даць інфармацыю DEPO ў выпадку, калі вашы персанальныя даныя, якія вы раней адправілі DEPO (напрыклад, прозвішча), змяніліся, а таксама, калі вы ўстанавілі, што вашы персанальныя даныя, якія былі апрацаваны DEPO, з’яўляюцца недакладнымі або састарэлымі.

DEPO робіць усё магчымае для абароны персанальных даных, якія знаходзяцца ў яго распараджэнні. Аднак, калі вы лічыце, што DEPO парушыла вашы правы, калі ласка, звяжыцеся з DEPO, выкарыстоўваючы пазначаную ніжэй кантактную інфармацыю, каб як мага хутчэй ліквідаваць якую-небудзь няяснасць. Вы маеце права падаць скаргу ў Дзяржаўную інспекцыю даных у выпадку нявырашаных з DEPO рознагалоссяў.

Змены ў Палітыцы прыватнасці

DEPO ў любы час можа змяніць і дапоўніць дадзеную Палітыку прыватнасці. DEPO на сваёй хатняй старонцы прадаставіць інфармацыю (дату), калі ў апошні раз абнаўлялася Палітыка прыватнасці. Калі будуць унесены значныя змены, то такія змены DEPO паспрабуе вылучыць і папярэдзіць пра гэта менавіта вас.

Як звязацца з DEPO

У выпадку неабходнасці вы можаце звярнуцца ў DEPO з нагоды пытанняў, запытаў або каментарыяў, якія ў вас узнікаюць у сувязі з Палітыкай прыватнасці DEPO, або з нагоды таго, як DEPO апрацоўвае вашы персанальныя даныя як фізічнай асобы.

Кантактная інфармацыя: Вы можаце адправіць запыт аб ажыццяўленні сваіх правоў у пісьмовай форме, па пошце на адрас: SIA DEPO DIY, Noliktavu 7, Dreiliņi, Stopiņu novads, Латвія, LV-2130 або па электроннай пошце, падпісаўшы запыт з дапамогай бяспечнага электроннага подпісу, на электронны адрас personasdati@depo.lv.

Апошняе абнаўленне: 07.02. 2018 г.