Файлы-кукі

Пры наведванні нашай хатняй старонкі на вашым камп’ютары ці іншай прыладзе, якую вы выкарыстоўваеце і якая падключана да Інтэрнэту, могуць захоўвацца файлы-кукі (cookies).

Файлы-кукі ўяўляюць сабой невялікія файлы, якія захоўваюцца ў памяці вашай прылады. Гэта палягчае прагляд вэб-сайта і робіць яго больш прыязным для карыстальніка, гэта значыць для вас. Файлы-кукі не ўтрымліваюць інфармацыі, якая дазволіла б нам вас ідэнтыфікаваць. У нашым распараджэнні маецца толькі ананімная інфармацыя, якую мы ўключаем у свае аналітычныя справаздачы, але яна не дазваляе нам вас ідэнтыфікаваць.

Робячы адметку ў полі «Згодны», якое з’яўляецца пры ўваходзе на наш сайт www.depo.lv, вы згаджаецеся з тым, што мы збіраем інфармацыю пра наведванне нашай хатняй старонкі пры дапамозе файлаў-кукі, як гэта вызначана вашым вэб-браўзарам. Ваш статус «згоды» захоўваецца файламі-кукі на працягу 90 дзён. Калі вы не хочаце, каб файлы-кукі, звязаныя з нашай хатняй старонкай, запісваліся на вашым камп’ютары або любой іншай прыладзе, падключанай да Інтэрнэту, то вы не павінны наведваць нашу хатнюю старонку. Больш падрабязная інфармацыя аб кіраванні файламі-кукі размешчана на такіх вэб-сайтах, як www.allaboutcookies.org.

Ніжэй прыведзена інфармацыя аб відах файлаў-кукі і мэтах іх выкарыстання.

Віды файлаў-кукі

Існуе два віды файлаў-кукі – сесійныя і пастаянныя. Файлы-кукі дзеляцца на файлы-кукі першага або трэцяга боку. Ніжэй прадстаўлена апісанне вышэйзгаданых паняццяў, якое дапаможа вам лепш зразумець сутнасць файлаў-кукі і даведацца, для чаго мы іх выкарыстоўваем.

Сесійныя файлы-кукі дазваляюць распазнаваць вас, калі вы наведваеце пэўны вэб-сайт, запамінаць любыя змены ці выбар на канкрэтнай хатняй старонцы, каб захаваць гэта і на іншых старонках. Гэтыя файлы-кукі дазваляюць хутка і зручна выкарыстоўваць некалькі старонак аднаго і таго ж вэб-сайта, пазбягаючы неабходнасці апрацоўваць кожную старонку, якую вы наведваеце. Сесійныя файлы-кукі не з’яўляюцца пастаяннымі – іх дзеянне скончваецца пры закрыцці вэб-браўзара або прыпыненні сеансу на канкрэтным вэб-сайце.

Пастаянныя файлы-кукі – гэта такія файлы- кукі, якія захоўваюцца на вашай падключанай да Інтэрнэту прыладзе на працягу пэўнага часу пасля заканчэння сеансу вэб-прагляду, таму яны дазваляюць захоўваць налады або дзеянні карыстальніка на вэб-сайце і выкарыстоўваць іх падчас наступнага наведвання гэтага сайта карыстальнікам.

Файлы-кукі першага боку – гэта файлы-кукі, якія падтрымліваюцца структурамі, адміністраванне якіх ажыццяўляе аператар хатняй старонкі.

Файлы-кукі трэцяга боку падтрымліваюць іншыя дамены, якія не належаць depo-diy.by. Файлы-кукі трэцяга боку, якія могуць захоўвацца на вашым камп’ютары, тэлефоне або планшэце пры праглядзе нашага вэб-сайта, – гэта файлы-кукі Google Analytics, прадугледжаныя для маніторынгу сайта. Гэтыя файлы-кукі збіраюць інфармацыю аб тым, як наведвальнікі выкарыстоўваюць вэб-сайт. Мы выкарыстоўваем гэтую інфармацыю для стварэння справаздач і паляпшэння нашага вэб-сайта. Google Analytics збірае файлы-кукі і абагульняе інфармацыю ў ананімным выглядзе аб колькасці наведвальнікаў, кропцы доступа для гэтага сайта і раздзелах нашага сайта, якія праглядваліся. Гэтыя файлы-кукі створаны Google Analytics. Для атрымання дадатковай інфармацыі наведайце старонку http://www.google.com/analytics. Любая інфармацыя, сабраная пры дапамозе файлаў-кукі, захоўваецца толькі да канца тэрміну файлаў-кукі і не выкарыстоўваецца для іншых, не пазначаных у гэтай палітыцы, мэтаў.

Файлы-кукі Google Analytics прадугледжваюць магчымасць паказаць вам паведамленне, якое вас цікавіць на якім-небудзь з іншых вэб-сайтаў, з якім маецца дагавор аб супрацоўніцтве з платформай Google Adwords.

Для таго каб знайсці інфармацыю аб тым, як адмяніць маніторынг вэб-сайтаў з дапамогай Google Analytics, наведайце старонку: http://tools.google.com/dlpage/gaoptout.

Адмена згоды і кіраванне наладамі файлаў-кукі

У любы час вы можаце змяніць налады файлаў – кукі ў сваім вэб-браўзары. Напрыклад, вы можаце адмяніць сваю згоду на захаванне файлаў-кукі, здымаючы галачку ў функцыі вашага вэб-браўзара, якая дазваляе адхіліць усе прапановы па захаванні файлаў-кукі. Гэтыя налады можна знайсці ў меню «Параметры» або Рreferences ў вашым вэб-браўзары. Ніжэй вы знойдзеце некалькі карысных спасылак:

Chrome: падтрымка для карыстальнікаў Chrome

Firefox: падтрымка для карыстальнікаў Firefox

Internet Explorer: падтрымка для карыстальнікаў Internet Explorer; увядзiце словы cookies ў поле пошуку

Safari: падтрымка для карыстальнікаў Safari; увядзiце словы cookies ў поле пошуку